Беларуская мова

29.05
БЕЛАРУСКАЯ МОВА 
ТЭМА: Паўтарэнне


На ўроку ты 
  • замацуеш навык правапісу слоў;
  • папрактыкуешся ў знаходжанні слоў-прадметаў, прымет прадметаў, дзеянняў прадметаў;
  • вызначыш ў сказе словы, якія ўказваюць, пра што гаворыцца ў сказе і што пра гэтае слова гаворыцца.

Хвілінка чыстапісання.
  • Спішы спалучэнні літар. Што іх аб'ядноўвае?
  • Складзі словы са складоў. Што гэта за словы? Запішы іх.
  • Складзі сказ са слоў. Вызнач ў сказе слова, якое ўказвае, пра што гаворыцца і што пра яго гаворыцца.
Арфаграфічная размінка.
  • Устаў у словы прапушчаныя літары. Якія правілы трэба ўспомніць для іх правільнага напісання?

  • Выканай гульнявое практыкаванне і ўстаў прапушчаныя літары. Перамясці слова ў адпаведнае месца.

  • Успомні правіла правапісу слоў з падоўжанымі зычнымі. Выканай практыкаванне для замацавання ведаў.


  • Выканай пр. 206, с. 118, пісьмова.
  • Выканай гульнявое практыкаванне "Правапіс слоў з О, Э - А".

  • Выканай пр. 207, с. 118, вусна.
  • Складзі сказ са слоў.

  • Выканай пр. 208, с. 119, пісьмова.
  • Знайдзі ў тэксце словы-дзеянні.
Правер сябе. 
Р. сш. - с. 44 - 45. Выканай тэст.

У свабодны час можаш выканаць заданні для замацавання ведаў, размешчаныя ніжэй.



    28.05
    БЕЛАРУСКАЯ МОВА
    ТЭМА: Паўтарэнне




    На ўроку ты

    успомніш правілы напісання слоў;
    будзеш вызначаць націск у словах, дзяліць словы на склады;
    называць гукі і літары беларускай мовы.

    Арфаграфічная хвілінка.
    Р. сш. - пр. 1, с. 42.
    Устаў прапушчаныя літары. Растлумач іх напісанне.

    Хвілінка чыстапісання.
    Пр. 2, с. 42 рабочага сшытка.
    Спішы спалучэнні літар. Якое  слова схавалася? 
    Запішы сказ.
    Паўтары.
    Праглядзі відэа, успомні правілы.
                       


    • Прачытай слова, устаў прапушчаную літару. Перамясці слова да адпаведнага правіла.

    Выканай. 

    • Пр. 3, с. 42 рабочага сшытка.
    Гульня "Растаў па парадку"
    • Размясці словы ў алфавітным парадку.


    • Пр. 4, 5, 6, с. 43,  рабочы сшытак.

    • Прачытай верш. Устаў прапушчаныя літары. 

    Правер сябе.
    • Адкажы на пытанні на флэш-картках. 




    • У свабодны час можаш выканаць заданні для замацавання ведаў, размешчаныя ніжэй.





                             



    26.05
    БЕЛАРУСКАЯ МОВА
    ТЭМА: Падзел тэксту на часткі: пачатак, асноўная частка, заключная частка.


    На ўроку ты
    будзеш вучыцца вылучаць у тэксце пачатак, асноўную частку, канцоўку;
    дапаўняць тэкст неабходнай часткай;
    успомніш, як пішуцца слоўнікавыя словы.

    Арфаграфічная размінка.
    Запомні, як пішуцца слоўнікавыя словы. 


                

    Перакладзі на беларускую мову.
    Р. сш - с. 46, пр. 1.
    Хвілінка чыстапісання.
    Р. сш. - с. 46, пр. 2.
           Запішы спалучэнні літар.
    • Якія слоўнікавыя словы схаваліся?
    Успомні.

    • Дапоўні сказы патрэбнымі словамі. Перамясці словы. Прыдумай загаловак да тэксту.


    Выканай пр. 3, пр. 4, с. 46 рабочага сшытка
    Вывучы.
    • Вызнач паслядоўнасць сруктурных частак тэксту па дадзенай харакатрыстыцы. Падумай, што будзе  пачаткам, асноўнай часткай, заключнай часткай (канцоўкай) і размясці ў такой жа паслядоўнасці.

    • Перамясці часткі тэксту ў адпаведнасці са зместам: пачатак, асноўная частка, заключная частка (канцоўка).

    • Да асноўнай часткі і канцоўкі  прыдумай пачатак. Правер сябе з дапамогай флэш-карты.



    Р. т. - с. 47, пр. 5 рабочага сшытка. 
    Прыдумай загаловак. Запішы.
    Складзі невялічкае  апавяданне так, каб быў пачатак, асноўная частка, заключная частка (канцоўка). 
    У заключнай частцы напішы свае адносіны да пары года. Запішы. 
    Кожную частку пішы з чырвонага радка.  
                       



    22.05
    БЕЛАРУСКАЯ МОВА
    ТЭМА: Загаловак. Навучальны пераказ.


    На ўроку ты
    будзеш вучыцца падбіраць загаловак да тэксту;
    замацуеш навык у вызначэнні галоўнай думкі і тэмы тэксту;
    напішаш пісьмовы пераказ тэксту.

    1. Праглядзі видэа.
    Слухай уважліва. Пасля прагляду напішы пераказ тэксту. 
    Адкрый падручнік на с. 111, пр. 194.

             
              
           2. Падрыхтуйся да пераказу.         
    • Адкажы на пытанні да тэксту пр. 194 з выкарыстаннем апорных слоў пр. 196, с. 113.
    • Размясці птушак так, як яны з'яўляліся ў тэксце.

    • Устаў прапушчаныя літары. Назаві правіла, якое неабходна ведаць, каб напісаць слова правільна.

    3. Запішы пераказ.
    • Запішы выбраны загаловак.
    • Выканай пр. 196, с. 113 пісьмова.
    • Запішы тэкст, выкарыстоўваючы пытанні да тэксту, малюнкавы і слоўнікавы план.
    • Правер напісанае.
    • Ацані запісаны тэкст:
    - падзеі перададзены паслядоўна +\-;
    - важныя звесткі не прапушчаны +\-;
    - сказы аформлены правільна: пішуцца з вялікай літары, у канцы стаіць кропка, думка ў сказе закончана +\-;
    - словы ўжываюцца правільна +\-;
    - памылак у напісанні слоў няма +\-.
    Правер сябе.
    Адкажы на пытанні на с. 114



                             


    21.05
    БЕЛАРУСКАЯ МОВА
    ТЭМА: Тэма і галоўная думка тэксту.

    На ўроку ты 

    • даведаешся, што такое  тэма і галоўная думка тэксту;
    • будзеш вучыцца называць тэму і галоўную думку тэксту. 
    1. Успомні правіла.
    Выканай у рабочым сшытку на с. 40. пр. 1, пр. 2.

    2.Хвілінка чыстапісання.
    Р. сш. - с. 40, пр. 3. Пішы правільна спалучэнні літар і элементаў літар. 
    Якія словы схаваліся? (тэкст, сказ)

    3. Вывучай.
    Прагледзь відэа і ты даведаешся, што такое тэма і галоўная думка тэксту. 
                   
                         
    Прачытай інфармацыю на с. 108 падручніка.
    4. Выканай.
    Р. сш. - с. 40,41, пр. 4, 5, 6.
    5. Правер сябе.
    • Правер, як засвоена інфармацыя пра тэкст з дапамогай флэш-карт.
    • ДАДАТКОВА
    • Складзі з прапанаваных груп слоў тэкст. Назаві тэму тэксту, пра што гэты тэкст?

    • Ацані сваю работу.
                     


    19.05
    БЕЛАРУСКАЯ МОВА
    ТЭМА: Тэкст. Адрозненне тэксту ад набору сказаў.



    На ўроку ты
    пазнаёмішся з прыметамі тэксту;
    будзеш вучыцца адрозніваць тэкст ад набору сказаў, вызначаць колькасць сказаў у тэксце.

    • Спішы словы. 
    • Запішы сказы. 
    Вывучы.
    • Адкажы на пытанне: з чаго складаецца тэкст?
    • Разгледзь табліцу.

    • Выканай пр. 184, с. 105, вусна. 
    • Прачытай правіла на с. 105.
    • Выканай пр. 185, с. 106, пісьмова.
    • Выканай пр. 186, с. 106, вусна.
    • Пр. 188, с.107, пісьмова.
    Правер сябе.
    • Правер, як засвоена інфармацыя з правіла і з табліцы з дапамогай флеш-картак.


      • ДАДАТКОВА.
      • Гульнявое практыкаванне "Тэкст ці не тэкст".


        Выканай гульнявое практыкаванне "Складзі тэкст".


        • Палічы колькасць сказаў у тэксце з дапамогай гульні.



                                                    



        15.05
        БЕЛАРУСКАЯ МОВА
        ТЭМА: Вызначэнне сувязі слоў у сказе.



        На ўроку ты
        • замацуеш веды пра сказ, пра сувязь слоў у сказе;
        • працягнеш вызначаць у сказе словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе, што пра іх гаворыцца, ставіць пытанні да гэтых слоў.
        Хвілінка чыстапісання.
        • Спішы спалучэнні літар. 
        • Прачытай сказы. Дапоўні словамі. Запішы сказы. Падкрэслі словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе - адной лініяй, што пра іх гаворыцца - дзвюма лініямі. Успомні інфармацыю пра гэтыя словы з дапамогай табліцы.

        • Устаў прапушчаныя літары

        Прагледзь відэаролік. Уважліва праслухай тлумачэнне і рэкамендацыі да практыкаванняў.




                              
        Выканай пр.180, с.103 пісьмова.
        • Падзялі тэкст на сказы.

        • Выканай пр. 181, с. 103, пісьмова.

        • Пр. 183, с. 104. 
        • Папрацуй з флэш карткамі і замацуй веды пра сказ.

        •   ДАДАТКОВА Ў ВОЛЬНЫ ЧАС
        • Замацуй веды пра сказ, выканай гульнявыя практыкаванні з партфельчыка.


        14.05
        БЕЛАРУСКАЯ МОВА
        ТЭМА:  Вызначэнне слоў, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе.

        На ўроку ты
        • пазнаёмішся са словамі,  якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе;
        • будзеш вучыцца вылучаць гэтыя словы ў сказе,  ставіць пытанні да гэтых слоў.
        Хвілінка чыстапісання.

        • Запішы склады.
        • Складзі са складоў слова. Запішы новае слоўнікавае слова.
        • Запішы сказ. Падкрэслі словы-прадметы.
        • Успомні, што ты ведаеш пра сказ.
        Паўтары.
          • Размясці словы ў правільным парадку, каб атрымаўся сказ.
          • Падзялі тэкст на сказы.
          Вывучы.
          • Выканай пр. 172, с. 98. Пра каго або пра што гаворыцца ў сказах? Запішы тры сказы, падкрэслі гэтыя словы адной лініяй па ўзору.
          • Выберы словы са сказаў, якія ўказваюць пра каго або пра што гаворыцца ў сказе.



















        • Пазнаёмся з інфармацыяй табліцы.
        • Выканай пр. 173, с. 99, пісьмова.
        • Складзі сказы са слоў. Назаві словы, якія ўказваюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што гаворыцца. Як падкрэсліць гэтыя  словы. Правер сябе с дапамогай флэш-картак.
        • Выканай пр. 178, с. 102.




          12.05
          БЕЛАРУСКАЯ МОВА
          ТЭМА: Кантрольны дыктант. 


          На ўроку ты 
          • успомніш правілы напісання слоў;
          • замацуеш навык напісання тэксту пад дыктоўку.
          Падрыхтуйся. Паўтары.


          Гульня "Чацвёрты лішні"


          • Устаў прапушчаныя літары. Перамясці слова да  правіла ў адпаведнасці з устаўленай літарай.
          Гульня "Пазнай правіла"

          Успомні правілы напісання дыктанта.
          1.  Чытаюць ўвесь тэкст, ты слухаеш.
          2.  Чытаюць асобнымі сказамі:  
          • першы раз  слухаеш сказ;
          • другі раз - пішаш;
          • трэці раз - правяраеш.
          !Не прабягай вачамі па радку, а прачытвай і прагаворвай шэптам ці сам сабе.

          3. Пачынай пісаць з чырвонага радка. Пасля запісу ўсіх сказаў - паўторна чытаюць для праверкі ўсяго тэксту.

                                                 Кантрольны дыктант
                                               
                                             Ластаўка
                 
          Прыляцела ластаўка з далёкага выраю. Усе пачулі яе вясёлую песеньку. Паляцела птушка будаваць домік. Кожны дзень насіла яна ў дзюбе клейкую гразь. Потым выслала дно пёркамі. Атрымалася ўтульнае гняздо.

          Правер разам з бацькамі, выпраў памылкі.

          Ацані сябе.
          • Працягні выказванне, выразі свае   адносіны да напісання дыктанта:
          "Я ўпэнены ..."
          "Я сумняваюся ..."



          Слоўнікавыя словы
           Адказ, ёсць, ручнік, вераб'і,  калідор,  сусед, відэлец, кватэра, сцюжа, вокладка, ластаўка, талерка, гарбуз, лесвіца, учора, дзверы, месца, цыбуля, дзяўчынка,  надвор’е, яблык, дождж, рукзак.





          08.05


          ТЭМА: Сказ. Выражэнне ў сказе закончанай думкі. Афармленне сказа на пісьме.


          На ўроку ты
          нывучышся знаходзіць сказы сярод спалучэнняў слоў;
          успомніш, як правільна афармляць сказы на пісьме, якія знакі прыпынку ставіць у канцы сказа;
          складзеш сказы з прапанаваных слоў.

          Хвілінка чыстапісання. 
          • Спішы літары. Складзі з прапанаваных літар слова.
          • Прачытай спалучэнні слоў. Якая група слоў з'яўляецца сказам? Спішы сказ. 
          2. Атрымай новую інфармацыю па тэме. Запомні. 

          Праглядзі відэа па новай тэме.

                 

          • Прачытай правіла, с. 95.
          • Правер, як засвоена інфрамацыя з правіла.



          Выканай заданні ў Р. сш. - с. 38, 39

          Правер сябе.




          Гульня "Правільна - няправільна"


                        
          Замацуй веды пра сказ з дапамогай практыкаванняў з партфельчыка: складзі сказы са слоў, падзялі тэкст на сказы, пастаў знакі прыпынку ў канцы сказаў.



          07.05
          БЕЛАРУСКАЯ МОВА
          ТЭМА: Словы, якія называюць дзеянні прадметаў.


          На ўроку ты

          • замацуеш веды аб словах, якія называюць дзеянне прадметаў; 
          • успомніш аб словах, якія абазначаюць прадметы, прыметы прадметаў, аб прыназоўніках.



          Хвілінка чыстапісання.
          • Спішы спалучэнні літар.
          • Запішы слоўнікавыя словы, устаў прапушчаныя літары. Запішы яшчэ адно слоўнікавае слова, у якім столькі ж складоў. 
          • Да слоў-дзеянняў дапішы адпаведныя слоўнікавыя словы. Падкрэслі словы дзеянні дзвюма лініямі.
          • Разам з бацькамі пад дыктоўку запішы загадку (пр. 161), падкрэслі словы, якія называюць дзеянні прадметаў. 
            • Успомні, што ты ведаеш пра словы, якія называюць дзеянні прадмета.




            Слова. 
            Успомні правілы, атрымай   дадатковыя звесткі. 




            Назоўнік - гэта словы, якія называюць прадметы.

            Прыметнік - гэта словы, якія называюць прыметы прадметаў.

            Дзеяслоў -гэта словы, якія называюць дзеянні прадметаў.




            Правер сябе.
            Выканай тэст па тэме "Слова" - Р. т. - с. 36,37

            • Замацаваць веды аб словах, якія называюць дзеянне прадмета зможаш, па жаданню, калі папрацуеш над практыкаваннямі з партфельчыка.
                    







            05.05


            БЕЛАРУСКАЯ МОВА
            ТЭМА: Словы, якія называюць дзеянні прадметаў.


            На ўроку ты
            • пазнаёмішся са словамі, якія называюць дзеянне прадметаў; 
            • будзеш вучыцца падбіраць да слоў - назваў прадметаў, словы - назвы дзеянняў 
            • 1.  Успомні слоўнікавыя словы. 
            • Устаў прапушчаныя літары. (Вусна)
            Ц...буля, дож..., ласта...ка, в...р...б...і, ру...нік, с...се...,  с...южа, надвор...е, кват...ра, від...л...ц, к...л...дор, ёс...ь, уч...ра, гарбу..., вокла...ка, а...ка..., ру...зак, д...вер..., д...ўч...нка, та...е...ка.


            2. Новы матэрыял.
            •  Праглядзі відэаролік. Запомні.



            • Прачытай правіла на с. 91. 

            • Правер, як засвоены звесткі  з правіла.  Злучы карткі парамі .

            3. Замацаванне ведаў.

            • Выканай пр. 160, с. 92, пісьмова.
            • Выканай заданні у Р. сш. - с. 34,35
            • Дадаткова.
            • Выканай гульнявое практыкаванне і перамясці словы, якія абазначаюць назвы дзеянняў прадметаў да адпаведнага прадмета.
            • Перамясці карткі з дзеяннямі прадметаў у адпаведнасці ўзрастання хуткасці руху. 


            4. Праверым веды
            Пішам пад дыктоўку бацькоў дыктант з 10 слоўнікавых слоў. Правяраем і прысылаем на Вайбер настаўніку да 08 мая (пятніца)

                                   

                                                                                                                                                                       

            30.04


            БЕЛАРУСКАЯ МОВА
            ТЭМА.  Словы, якія называюць прыметы прадметаў



            На ўроку ты навучышся: 
            • вызначаць якасці слоў, які абазначаюць назвы прымет прадметаў;
            • адрозніваць словы-прыметы ад іншых слоў, падбіраць прыметы да прадметаў.

            1. Паўтараем. Пішам прыгожа.
            • Успомні, як пішуцца прыназоўнікі са словамі. Запішы прыгожа ў сшытак прыназоўнікі. Запішы тры сказы пад дыктоўку, падкрэслі словы. якія называюць прадметы.
            • 2. ВЫВУЧАЕМ НОВУЮ ТЭМУ.

            • Выканай практыкаванне 154. Што абазначаюць гэтыя словы?


            3. Прачытай правіла на с. 88.
            •     Разгледзь табліцу.

            • Правер, як засвоена правіла. Злучы карткі парамі ў адпаведнасці са зместам правіла.


            4. Выканай пр. 154 на с.88 пісьмова.
            • Выканай пр 155 на с. 89. вусна. 
            • Выканай гульнявое практыкаванне і навучыся правільна пісаць слоўнікавае слова.


            • Выканай пр. 156 на с. 89.
            5. Замацуй свае веды аб словах, назвах прымет прадметаў. Падбяры адпаведныя словы ў сказах.


            6. Правер свае веды. Выканай заданні ў рабочым сшытку на с. 32

            7. Выканай гульнявое практыкаванне: падбяры да прымет адпаведны прадмет.


            8. Д\з: с.90, пр. 158.



                                                             24 красавіка                                    

            ТЭМА: Прыназоўнік. 
            Правапіс   прыназоўнікаў. 

            1. Хвілінка паўтарэння.







            • Прачытай тлумачэнне значэння слоўнікавага слова, запішы слоўнікавае слова па яго  тлумачэнню, а затым правер сябе, перавярнуўшы картку.



            2. Новая тэма.
            • Папрацуй з флэш-карткамі і правер, як ты засвоіў правіла.




            • Правер свае веды і знайдзі сярод прапанаваных слоў прыназоўнікі.

            • Прачытай тэкст "У чэрвені". Выдзелі словы, якія з'яўляюцца прыназоўнікамі.
            •  
            3. Дамашняе заданне.
            • Па жаданню выканай гульнявое практыкаванне, устаў патрэбныя  прыназоўнікі.








                                                         
             

                                                                             23 красавіка                               

            Успомні , замацуй свае веды па тэме "Значэнне слова". Выканай заданне. 


            Клікні па ссылцы.
            http://learningapps.org/watch?v=pstrjhdua16


            Падпішы слоўнікавыя словы

            клікні па ссылцы
            https://learningapps.org/watch?v=pxxds2vwj19


                                        Запомні табліцу

                                                                     

            Замацуй веды па тэме "Словы. якія называюць 

            прадметы"

            Гульня "Хто? ці што?"

            клікні па ссылцы
            https://learningapps.org/watch?v=pa4ytbgja18

                                                    
                                                      21 красавіка                                           
            Тут ты зможаш замацаваць веды па тэме "Апостраф і раздзяляльны мяккі знак"

            Гульня "Размяркуй словы"
            http://learningapps.org/watch?v=pydowgoot16

            Гульня  на правапіс мяккага знака

            http://learningapps.org/watch?v=p1e1pwgyj16


            Гульня "размяркуй словы на тры групы"
            http://learningapps.org/watch?v=p1f35jpnn16

            Замацоўваем веды па тэме "Гукі і літары". 
            Прайдзі тэст.


            http://learningapps.org/watch?v=p0hhfakhc16

            Комментариев нет:

            Отправить комментарий